Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 11 человек

Давайце размаўляць па-беларуску!

Дата: 24 июня в 14:09, Обновлено 24 июня в 14:25
Дзеці – наша будучыня.
Мова – наш скарб, наша гісторыя.
Захаваем жа нашу спадчыну для будучыні!

          Давайце размаўляць! Давайце не будзем «говорить, болтать», а будзем весці простую гаворку на роднай мове. На сёння для нас гэта здаецца немагчымым. Зараз мы ўсе гаворым на рускай мове і нават не цягнемся да свайго карэння.

          Кожны народ мае сваю мову, кожны народ зберагае і шануе яе, але мы, беларусы, калі можна нас так назваць, самі адмаўляемся ад нашай культуры. Чаму мы так крыўдзім нашу мову? Яна столькі стагоддзяў зберагала ў сабе нашы традыцыі, легенды, казкі. Яна жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у каханні, сяброўстве, працы, дапамагала людзям адчуваць сябе ў гэтым неабдымным свеце. Цікава: чаму?

          Чаму мы не размаўляем на роднай мове? Хтосьці можа вінаваціць гісторыю, але, калі чалавек не спрабуе змяніць што-небудзь, яму ўсё роўна. Наша тэлебачанне, радыё, часопісы амаль усе на рускай мове. Мы нават не змагаемся і не жадаем вярнуць нашу культуру. Калі народ сваімі рукамі знішчае сваю спадчыну, то ніхто не зможа яму дапамагчы, у адзіны момант нам ніхто не падорыць нашу мову. А калі не будзе мовы, знікне наш народ.

          Давайце разам падумаем, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася гаварыць на роднай мове!   Пачынаем размаўляць па-беларуску!

    Якая асалода жыць,

   Знаць вартасць кожнае гадзіны.

   Тым, што адкрыта, даражыць.

   І адкрываць за дзівам дзіва.

                                      В. Вітка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.